to be in the ascendant — мець перава́гу; узыхо́дзіць
2) пра́шчур -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл.morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурга́ніць ’валіць адно на другое без парадку, рабіць абы-як’ (Нас.). Відаць, немагчыма разглядаць асобна ад варганіць ’тс’; узыходзіць да незафіксаванага *вурга́ць, вургану́ць ’кідаць, штурхаць’, што адпавядае балг.въ́ргам ’перакульваць, валіць’, чэш.vrhati, славац.vrhať ’кідаць’ і інш.; адносна семантыкі параўн. таксама балг.арг.върго́лю ’рабіць, працаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́тасць, лі́тосць ’жаль’, ’міласэрнасць’, ’чуласць, спагада’, ’добрыя, велікадушныя адносіны’, ’памілаванне, міласць’ (Гарэц., Касп., Яруш., ТСБМ; КЭС, лаг.; гродз., воран., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. мовы, дзе ў форме litość пашыраецца з XVI ст.; раней — lutość. Узыходзіць да прасл.ljutostь, якое з ljutъ ’люты, злы’. Гл. лю́ты, лі́таваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл.po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням.zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолі — крэмсаць, мусоліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус.предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑узыходзіць да прасл.*ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням.Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкуча́ць ’надакучваць’ (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад слаба зафіксаванага ку́чыць з той самай семантыкай (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), якое ў форме *куча́ць больш вядома ў прыставачных утварэннях, параўн. дакуча́ць/даку́чыць, надаку́чыць (гл.). Бяспрэфіксны дзеяслоў узыходзіць да прасл.*kučiti (sę). Параўн. арэальна блізкія смал.прику́чить ’тс’, прику́чливый ’сумны, невясёлы; дакучлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілка ’мяч’ (Шпіл.; Нас.; Сцяшк. Сл.), ’футбол’ (маст., Сл. ПЗБ), ст.-бел.пила, пилка ’мяч’. Запазычана са ст.-польск.piła, piłka ’тс’, якое узыходзіць да лац.pila ’мяч’, ’клубок’ (Насовіч. 414; Булыка, Лекс. запазыч., 118; Банькоўскі, 2, 582). Сюды ж пілэ́чка ’кавалак апрацаванай гліны на адну пасудзіну’ (беласт., ЖНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трусь-трусь — падзыўныя словы для кролікаў (полац., Нар. лекс.). Відавочна, звязаны з трус ‘кролік’, параўн. укр.трусь‑трусь, польск.truś‑truś — падзыўныя для кролікаў, аднак паколькі гэтыя словы ўжываюцца для падзывання і іншых жывёл, то могуць узыходзіць да тпрусь‑тпрусь, гл. тпро‑тпра (ЕСУМ, 5, 660; Борысь, 645).