узыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. гл. узысці.

2. да чаго. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго-н.

Сучасны беларускі алфавіт узыходзіць да стараславянскай азбукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узыхо́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узыхо́джу узыхо́дзім
2-я ас. узыхо́дзіш узыхо́дзіце
3-я ас. узыхо́дзіць узыхо́дзяць
Прошлы час
м. узыхо́дзіў узыхо́дзілі
ж. узыхо́дзіла
н. узыхо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. узыхо́дзь узыхо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узыхо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узыхо́дзіць несов.

1. (на что-л. высокое) всходи́ть, поднима́ться; (на гору — ещё) восходи́ть;

2. ступа́ть, всходи́ть;

3. (о небесных светилах) восходи́ть, всходи́ть;

4. (о растениях) прораста́ть, проклёвываться, всходи́ть;

5. (заходить) входи́ть;

1-5 см. узысці́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Незак. да узысці.

2. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго‑н. Сучасны беларускі алфавіт агульнага паходжання з рускім і ўкраінскім. Усе яны ўзыходзяць да стараславянскай азбукі — «кірыліцы». Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узысці́, -ыду́, -ы́дзеш, -ы́дзе; -ышо́ў, -шла́, -ло́; -ыдзі́; зак.

1. Ідучы, падняцца наверх.

У. на ўзгорак.

У. на другі паверх.

2. Ступіць, уз’ехаць на паверхню чаго-н. або ўвайсці, уехаць куды-н.

У. на кладку.

Цягнік узышоў на мост.

У. на двор.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра нябесныя свяцілы: узняцца над гарызонтам.

Сонца ўзышло.

4. Праросшы, паказацца на паверхні глебы (пра пасеянае).

Лубін густа ўзышоў.

|| незак. узыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць і усхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1 знач.).

|| наз. узыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.) і узыхо́джанне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхо́дзіць несов., см. узыхо́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узыхо́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. узыходзіць — узысці (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. узыходзіць — узысці (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взбреда́ть несов., разг. узыхо́дзіць; (встаскиваться) усця́гвацца, узвалака́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Парна́с, -а, м.

1. (з вялікай літары). Гара ў Грэцыі, на якой, паводле павер’яў старажытных грэкаў, жылі Апалон і музы.

2. перан. Сімвалічнае абазначэнне свету паэзіі і паэтаў.

Узыходзіць на Парнас.

|| прым. парна́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)