Пілка ’мяч’ (Шпіл.; Нас.; Сцяшк. Сл.), ’футбол’ (маст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пила, пилка ’мяч’. Запазычана са ст.-польск. piła, piłka ’тс’, якое узыходзіць да лац. pila ’мяч’, ’клубок’ (Насовіч. 414; Булыка, Лекс. запазыч., 118; Банькоўскі, 2, 582). Сюды ж пілэ́чка ’кавалак апрацаванай гліны на адну пасудзіну’ (беласт., ЖНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)