Трусь-трусь — падзыўныя словы для кролікаў (полац., Нар. лекс.). Відавочна, звязаны з трус ‘кролік’, параўн. укр.трусь‑трусь, польск.truś‑truś — падзыўныя для кролікаў, аднак паколькі гэтыя словы ўжываюцца для падзывання і іншых жывёл, то могуць узыходзіць да тпрусь‑тпрусь, гл. тпро‑тпра (ЕСУМ, 5, 660; Борысь, 645).