Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тля, ‑і, ж.

1. Дробнае насякомае-шкоднік атрада раўнакрылых, якое жывіцца сокам раслін. Капусная тля.

2. Разм. Пра нікчэмнага чалавека. [Клопікаў:] — Хто я ёсць? Сірата божая? Тля беспрытульная? Лынькоў.

тлятво́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць тлятворнага.

тлятво́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае тленне, смерць. Тлятворны яд. // Выкліканы тленнем, гніеннем. Тлятворны пах.

2. перан. Які шкодна ўплывае на каго‑, што‑н. Тлятворнае ўздзеянне буржуазнай ідэалогіі.