Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тлен, ‑у, м.

Уст.

1. Тленне, гніенне, распад, разбурэнне. Падлога струхлела, аб’ехалі сцены, Мышам больш няма чаго грызці, І вее адтуль гнілатою і тленам. Ставер.

2. Тое, што разбурылася ці разбураецца. Вайна ахапіла свет, руйнавала дзяржавы і гарады, зялёныя краі ператварала ў зону пустыні і тлену. Карпаў. // Прах. Я не таму спыніўся ля парога, што тут, як кажуць, храм самога бога. І не таму, што нечы знатны тлен замураваны ў тоўшчы гэтых сцен. А. Вольскі. // перан. Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці. Дрэва без лісцяў хоць і ўсыхае, але ўсё ж астаецца дрэвам. Лісці ж без дрэва — тлен, нішто... Сачанка.

тле́ннасць, ‑і, ж.

Уст. Уласцівасць і стан тленнага. І ўсё ж у нашых сэрцах атэістаў не ўзнікалі высокія думкі аб тленнасці быцця, усемагутнасці божай. Краўчанка.

тле́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. тлець.

тле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які разбураецца; часовы, недаўгавечны. Цішыня ды рэшткі рэчаў тленных, толькі ў зале нейкай, у куце, нібы ў сне, смяяўся бог каменны з гронкай вінаграднаю ў руцэ. Русецкі.

2. Уласцівы тленню, тлену, выкліканы ім. Тленны пах.

тле́цца, тлеецца; незак.

Тое, што і тлець; цяпліцца. [Алесь] ледзь тлеўся і не даваў ні святла, ні цеплыні. Маўр. На вуснах таго ўсё яшчэ тлелася ледзь прыкметная загадкавая ўсмешка. Шашкоў.

тлець, тлею, тлееш, тлее; незак.

1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець. У роднай зямлі тлеюць косці продкаў, жыццё якіх ішло і канчалася ў пакутах. Чорны.

2. Гарэць без полымя, слаба гарэць. Янка пазіраў на вогнішча, у якім тлела вуголле. С. Александровіч. Рэшткі машын дагаралі на дарозе, дыміліся, тлелі на каменні чорныя мундзіры. Лынькоў. // Вылучаць слабае святло. Цьмяна тлее пад столлю лямпачка. Брыль. // перан. Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе‑н. (пра жыццё, пачуцці і пад.). І цяпер у .. [Ніны], недзе глыбока, у тумане трывогі, тлела надзея, што ўсё сыдзе неяк. Мележ. Рэшткі веры ў Дзяржаўную думу, якія яшчэ тлелі ў свядомасці настаўніка, цяпер былі разбіты. Колас.