Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нэп, ‑а, м.

Новая эканамічная палітыка, прынятая ў 1921 г. на X з’ездзе Камуністычнай партыі.

нэ́паўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нэпа, уласцівы нэпу.

нэ́пман, ‑а, м.

Разм. Гандляр, прадпрыемец першага перыяду нэпа. Мы прайшлі гэты шлях.. Прайшлі яго, скідваючы з дарогі ўсіх і ўсякіх ворагаў: кулакоў, нэпманаў.. і ўсіх падонкаў класавага ворага. Купала.

нэ́пманка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да нэпман.

нэ́пманскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да нэпмана. Нэпманская крама. // Уласцівы нэпману. Нэпманскі дух.