маржо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маржа, належыць яму. Маржовыя іклы. Маржовая скура. // Зроблены з маржовай шкуры.
маржы́ха, ‑і, ДМ ‑жысе, ж.
Самка маржа.
марзі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Тэлеграфіст, які працуе на апараце сістэмы Морзе.
марзі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да марзіст.
марзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Сістэма ўмоўных знакаў для абазначэння літар і лікаў, прынятая ў перадачы па тэлеграфу, у радыёпрыёмах і г. д. Выбіты марзянкаю, Бег жалобны жаль Ад Масквы маланкаю Па слупах ўдаль. Куляшоў.
ма́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Значок аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім‑н. рысункам. Гербавая марка. □ — Казімір! — хапіла яго за руку Ірынка. — Асцярожней! Ты ж не забывай, што я збіраю калекцыю паштовых марак. Краўчанка.
2. Знак, кляймо на тавары з абазначэннем горада, прадпрыемства, дзе вырабляўся тавар, яго якасць і інш. Фабрычная марка. □ І ў зарніцах аўтагеннай зваркі, Здаецца, бачым: з брамы завадской Аўтамабілі беларускай маркі Выходзяць на прастор зямлі маёй. Панчанка.
3. Гатунак, тып вырабу, тавару. Марка цэменту. Марка віна. □ Многія нават па гулу матора, пачутаму здалёк, пазнаюць ларку машыны. Дуброўскі.
4. Грашовая адзінка ў некаторых краінах. Задзівіўся дужа дзед, калі пакуп[нік] пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. Колас.
•••
Пад маркай чаго — пад выглядам.
Трымаць (вытрымліваць) марку гл. трымаць.
ма́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Гіст.
1. Пагранічная вобласць з ваенным упраўлення ў раннефеадальнай Франкскай дзяржаве і ў сярэдневяковай Германіі.
2. Сялянская абшчына ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе.
[Ням. Mark — мяжа.]
ма́ркасць, ‑і, ж.
Уласцівасць маркага. Маркасць тканіны.
маркгра́ф, ‑а, м.
Гіст. Тытул правіцеля маркі 2 (у 1 знач.); асоба, якая мае такі тытул. // Спадчынны тытул некаторых германскіх князёў; асоба, якая мае такі тытул.
[Ням. Markgraf.]
маркграфі́ня, ‑і, ж.
Гіст. Тытул правіцельніцы маркграфства (у 1 знач.); жонка ці дачка маркграфа.