Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надзява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надзяваць — надзець.

надзява́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надзяваць.

2. у знач. прым. Такі, які ўжо насілі. Надзяваны касцюм.

надзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да надзецца.

2. Зал. да надзяваць.

надзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надзець.

•••

Надзяваць (насіць) маску — утойваць сваю сапраўдную сутнасць; прыкідвацца.

надзяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надзяляць — надзяліць.

надзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што кім-чым.

1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю. Надзяліць маёмасцю. □ Адрэзалі Гармізаў хутар, а яго зямлёю падзялілі двух беднякоў. Колас. Калі хлеба па картках сям’і не ставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так ўмелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі.

2. Даць як падарунак, падарыць. Надзяліць усіх дзяцей цукеркамі. □ Алесь заўважыў у парадзелай бурай лістоце два забытыя яблыкі. Абарваў, разламаў, надзяліў Крэбса, бацьку. Караткевіч. [Турысты] шчодра падзялілі Фрэда значкамі, сувенірамі. «Работніца і сялянка». І зямля, як маці, шчодра нас надзеліць — Глянь — калоссе долу хіліцца цяжкое! Панчанка. // перан. Адарыць каго‑н. якімі‑н. якасцямі (сілай, здольнасцямі і пад.). Акрамя ўсяго іншага, відаць было, што прырода надзяліла Івана не абы-якой сілай. Васілёнак. Тоня Любчанка глядзела на.. невысокага чалавека ў скураной тужурцы і сініх галіфэ і ўсім сэрцам адчувала, якой вялікай сілай волі надзелены ён. Шчарбатаў. // перан. Прыпісаць каму‑н. якія‑н. якасці, даць каму‑н. мянушку, назву і пад. І былыя мінскія ўрочышчы Новай славай надзяліў народ: Дзе варожыя капалі полчышчы, — Вырас мірны трактарны завод. Глебка. Сашка па-ранейшаму не-не, ды любіў кінуцца вычварным слоўцам... За гэта падзялілі яго мянушкай Пардонкін. Гроднеў.

надзяля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да надзяляць.

надзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да надзяліць.

надзяўба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Тое, што і надзяўбціся.

надзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і надзяўбці.