Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

элімінава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. элімінаваць.

элімінава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да элімінаваць.

элімінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) элімінацыю. Элімінаваць перашкоду. Элімінаваць невядомы член з ураўнення.

эліміна́цыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Выдаленне, ліквідацыя чаго‑н.

2. У матэматыцы — выключэнне невядомага з сістэмы ўраўненняў.

[Ад лац. elimināre — выганяць.]

э́лін,

гл. эліны.

э́лінг, ‑а, м.

1. Спецыяльнае памяшканне на беразе, прызначанае для пабудовы і рамонту суднаў; збудаванне для пад’ёму ці спуску суднаў на ваду па нахіленай плоскасці. Наведанне храма і пошукі прыдуманых Чаурам элінгаў давялося, аднак, адкласці. Шыцік.

2. Памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў. Элінг для аэрастата.

3. Збудаванне асобага тыпу для захоўвання спартыўных суднаў.

[Гал. helling.]

эліні́зм, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Эпоха росквіту змешанай грэка-ўсходнян культуры, якая наступіла пасля заваяванняў Аляксандрам Македонскім на Ўсходзе. Пачатак элінізму. Позні элінізм.

2. Слова ці словазлучэнне, запазычанае са старагрэчаскай мовы.

эліні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паклоннік і знаўца старажытнай Грэцыі, элінскай культуры; спецыяліст у галіне старагрэчаскай філалогіі.

эліні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да элініст.

эліністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да элінізму (у 1 знач.). Эліністычная культура. Эліністычная эпоха. // Уласцівы элінізму. Эліністычныя рысы.