маргу́ха, ‑і, ДМ ‑гусе, ж.
Разм. Жан. да маргун.
мардабо́й, ‑ю, м.
Разм. Біццё па твары; мардабойства. Да якога-небудзь .. камандзіра-афіцэрыка нельга было даступіцца .. Ледзь хто чым не дагадзіў — бізуны і мардабой, не звяртаючы ўвагі хто гэта быў — жанчына ці стары. Машара.
мардабо́йства, ‑а, н.
Разм. Тое, што і мардабой. Салдаты былі азлоблены супроць мардабойства афіцэраў. Паслядовіч.
мардава́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. мардавацца, мардаваць.
мардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.
1. Выбівацца з сіл, знясільвацца. [Шэя:] — Ай, ай, няхай бы, сусед, мне даў [куфэрак], я б сам усё гэта зрабіў, навошта суседу мардавацца. Гартны.
2. Разм. Мучыцца, пакутаваць. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова [экзаменацыйная]. Колас.
мардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго.
1. Знясільваць цяжкай працай, марыць. Парабкоў .. [Плышэўскі] мардаваў на полі і на сенажаці ад цямна да цямна. Чарнышэвіч.
2. Разм. Мучыць, прыносіць пакуты. Моцна засела [у Галілея] ўзнятае сходам абурэнне і скрозь мардавала яго назо[й]лівай .. турботай, ад якой стары не ведаў сам куды дзецца. Зарэцкі.
марда́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і мардаты. Спаважна падаў сваю пухлую далонь непаваротлівы, мардасты Пшанічны. Быкаў.
марда́сы, ‑аў; адз. няма.
Груб. У выразе: па мардасах — па твары (біць), пра аплявухі. Мы ім [Пятлюру, Савінкаву, Антонаву] — па мардасах Ды пусцілі без зубоў. Крапіва.
марда́ты, ‑ая, ‑ае.
З тоўстым, вялікім тварам. Два дзябёлыя мардатыя жандары з аголенымі шашкамі вялі пад рукі Зыгмунта. Якімовіч.
мардва́, ‑ы, ж., зб.
Карэннае насельніцтва Мардоўскай АССР.