Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разго́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разгону (у 1 знач.).

2. Тое, што і разгоністы (у 1, 2 знач.). Шырокімі, разгоннымі хвалямі коціцца .. вецер. Галавач.

разго́рніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Паддацца паплыву жалю; разжаліцца. [Статкевіч] думаў схаваць сваю слабасць.., але разгорніўся зусім і заплакаў. Алешка.

разго́рніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Выклікаць жаль у каго‑н.; разжаліць. Спыніўся [Амеля] каля самых дзвярэй: не ведаў, як пачаць гаворку, увайшоўшы. Каб разгорніць як .. [Марылю], разжаліць. Лобан.

разго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгарнуць.

2. у знач. прым. Шырокі, падрабязны. Разгорнуты даклад. Разгорнутая праграма. // У граматыцы — які мае паясняльныя словы. Разгорнутае параўнанне. Разгорнуты зваротак. Разгорнуты сказ.

3. у знач. прым. Шырока арганізаваны. Разгорнутае будаўніцтва камунізма. Разгорнутае спаборніцтва.

4. у знач. прым. Спец. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту. [Батальён] пераходзіў на палажэнне разгорнутых баявых часцей. Колас.

разго́ртванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгортваць — разгарнуць і разгортвацца — разгарнуцца.

разго́ртвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгарнуцца.

2. Зал. да разгортваць.

разго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгарнуць.

разго́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Спец. Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры. Гарызантальная разгортка. Разгортка мнагагранніка. // Наогул пра чарцёж якога‑н. прадмета, рэчы.

разграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разграбаць — разгрэбці.

разграба́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да разграбаць.