Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шмы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Хутка, жвава хадзіць, рухацца, перамяшчацца каля каго‑, чаго‑н., паміж кім‑, чым‑н. Шмыгала сарока Па садах і парках, Збірала навокал Навіны пляткарка. Калачынскі. Між дарослых шмыгалі дзеці — гулялі ў квача, бегалі па прасторнай зале вакол пышнай пальмы. Шыловіч. На вуліцы мітусіліся людзі, шмыгалі ў розныя бакі аўтамашыны. Пянкрат.

2. чым. Тое, што і шморгаць (у 4 знач.). Паўлік шмыгаў носам і аж затойваў дух. Пальчэўскі.

шмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да шмыгаць.

2. Хутка, непрыкметна пайсці, знікнуць. Не марудзячы больш ні хвіліны, Сяргей, хаваючыся за машыну, шмыгнуў за вугал гаража. Мележ. [Гендарсан] адчыніў кантору, а сам шмыгнуў за перагародку. Чарнышэвіч.

шмэ́ндрык, ‑а, м.

Разм. Звычайна пра падлетка, несур’ёзнага хлопца. Развялося гэтых вусатых шмэндрыкаў. □ Засталіся ў хатах старыя, малыя ды такія шмэндрыкі, як мы. Пянкрат.

шмяк, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шмякаць — шмякнуць і шмякацца — шмякнуцца. Шмяк з дрэва.

шмя́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Падаць, стукацца з глухім гукам. Чуваць было, як недзе блізка шмякаліся кулі. Новікаў. Не паспеў Ветрагон сцяміць, куды яму кінуцца, — бухнулі два стрэлы, і перад ім грузна шмякнуўся, прашыты шротам, пеўнік. Калодзежны.

шмя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. каго-што. Упускаць, кідаць, утвараючы глухі гук.

2. Стукаць, утвараючы глухі гук.

шмя́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Аднакр. да шмякацца.

шмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да шмякаць.

шнапс, ‑у, м.

Разм. Гарэлка. — Вы [Шмульке] не хапілі сягоння часам добрую шклянку шнапсу? — Што вы, пан камендант! Я ніколі не п’ю гарэлкі. Лынькоў.

[Ням. Schnaps.]

шнар, ‑а, м.

Разм. Тое, што і шрам. Алесь закасаў рукаў і моцна пацёр запясці. На ім выступіў ледзь прыкметы шнар. Караткевіч.