дапі́ска, ‑і, ДМ дапісцы, ж.
1. Тое, што і дапісванне.
2. Р мн. ‑сак. Дадатак да напісанага; прыпіска. Сцёпка наглядаў сцэны размовы моладзі з загадчыкам, прычым заўважаў, што не ўсім ён адмаўляе, робіць часам дапіскі на дакументах. Колас.
дапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дапхаць.
дапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; зак.
Разм. Празмерным ужываннем спіртных напіткаў давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. — Ты ўжо нарабіў, — са злосцю сказала маці. — Дапіўся... З работы прагналі. Арабей.
дапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; заг. дапі; зак., што.
Выпіць усё, да канца. Дапіць малако. □ Ілья дапіў свой чай, закурыў і выйшаў на балкон. Васілёнак.
дапла́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Празмерна захапіўшыся плаваннем, давесці сябе да непрыемных вынікаў.
дапла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.
Скончыць плавіць, расплавіць усё без астатку. Даплавіць метал.
дапла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.
Разм. Доўга плачучы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.
дапла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. даплачваць — даплаціць.
2. Дадатковая плата. Атрымаць даплату за звышурочную работу.
даплатны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да даплаты. Даплатная квітанцыя.
•••
Даплатное пісьмо гл. пісьмо.
даплаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да даплаўляць.