Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марапла́ўства, ‑а, н.

Тое, што і мараплаванне.

мараскі́н, ‑у, м.

Гатунак вішнёвага лікёру.

[Фр. marasquin ад іт. maraschino, ад marasca — род вішні.]

марато́рый, ‑я, м.

Спец. Адтэрміноўка выканання абавязацельстваў, пераважна плацёжных, якая ўстанаўліваецца дзяржавай у сувязі з якімі‑н. надзвычайнымі абставінамі (вайной, крызісам і пад.).

[Ад лац. moratorius — замаруджваючы.]

марафе́т, ‑у, М ‑феце, м.

Разм. У выразе: наводзіць марафет — прыхарошвацца, прыводзіць у парадак свой знешні выгляд (прычоску, бровы, губы і пад.). // Падчышчаць, упрыгожваць што‑н. (кватэру, горад і пад.).

[Тур. marifet — майстэрства, спрыт.]

марафо́н, ‑а, м.

Разм. Спаборніцтвы на звышдалёкіх дыстанцыях.

марафо́нец, ‑нца, м.

Спартсмен, які займаецца марафонскім бегам, плаваннем.

марафо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны са звышдалёкімі дыстанцыямі. Марафонскі заплыў.

•••

Марафонскі бег гл. бег.

[Ад назвы старажытнагрэчаскага паселішча Марафон, адкуль прыбег у Афіны воін з весткай аб перамозе над персамі ў 490 г. да н. э.]

марахо́д, ‑а, М ‑ходзе, м.

Даўней — мараплавец, марак.

марахо́днасць, ‑і, ж.

Сукупнасць мараходных якасцей судна; прыгоднасць да мараплавання. Мараходнасць карабля.

марахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мараходства, звязаны з мараходствам. Мараходнае вучылішча. Мараходныя якасці судна.