Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

іншаплане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іншай планеты. Іншапланетныя цывілізацыі.

іншапланеця́не, ‑цян; адз. іншапланецянін, ‑а, м.

Паводле меркаванняў вучоных — жыхары іншых планет.

іншапляме́ннік, ‑а, м.

Уст. Чалавек, які належыць да іншага племені, іншай народнасці. Нашэсце іншапляменнікаў.

іншапляме́нніца, ‑ы, ж.

Уст. Жан. да іншапляменнік.

іншапляме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да іншага племені, народа. Іншапляменны элемент.

іншаро́дзец, ‑дца, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцыйная назва прадстаўніка нярускай народнасці, звычайна ўраджэнца ўсходняй ускраіны.

іншаро́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да іншародца. Іншародніцкае насельніцтва.

іншаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае зусім іншыя ўласцівасці; пабочны, чужы. Іншародныя з’явы.

•••

Іншароднае цела гл. цела.

іншаска́з, ‑а, м.

Тое, што і іншасказанне.

іншасказа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць іншасказальнага. Карыстацца прыёмам іншасказальнасці.