гвардзе́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гвардыі, да гвардзейца, належыць ім. Гвардзейскі полк. Гвардзейскі значок. // Такі, як у гвардзейца. Гвардзейская выпраўка.
•••
Гвардзейскі мінамёт гл. мінамёт.
гва́рдыя, ‑і, ж.
Лепшыя, адборныя часці войска. Марская гвардыя. / У воінскіх званнях. Гвардыі маёр. // перан. Лепшая, выпрабаваная частка якой‑н. сацыяльнай групы, грамадскай арганізацыі; мужныя, адданыя сваёй справе барацьбіты. Старая рабочая гвардыя. □ Камсамольская гвардыя нашых дзён узбагачае героіку яе папярэднікаў. «Маладосць».
•••
Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у перыяд грамадзянскай вайны ў СССР у 1918–1920 гг.
Савецкая гвардыя — часці і злучэнні Савецкіх Узброеных Сіл, якія асабліва вызначыліся ў баях у час Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.
Чырвоная гвардыя — узброеныя рабочыя атрады, якія былі арганізаваны ў 1917–1918 гг. для барацьбы з контррэвалюцыяй і белагвардзейшчынай і з’явіліся першапачатковым ядром Чырвонай Арміі.
[Іт. guardia.]
гваю́ла, ‑ы, ж.
Вечназялёны, вельмі галіністы каўчуканосны кустоўнік сямейства складанакветных з жоўтымі суквеццямі.
[Мексік.]
гвозд, гвазда, М ‑дзе, м.
Разм. Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што‑н., змацавання чаго‑н. з чым‑н. Павесіць шапку на гвозд. □ Над тапчаном сагнуліся Сцёпка і Раман — гоняць гвазды, цягаюць дратву. Чорны. Ёмкая перакладзіна, прыбітая гваздамі ўпоперак дзвярэй, вартуе.. хатку над балотцам. Колас.
геа...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з Зямлёй, з навукай аб Зямлі, напрыклад: геасфера, геафізіка.
геабата́нік, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне геабатанікі.
геабата́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Навука аб пашырэнні і размеркаванні раслін на паверхні Зямлі ў залежпасці ад клімату, асаблівасцей глебы, рэльефу і інш.
геабатані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геабатанікі. Геабатанічныя даследаванні. Геабатанічны кабінет.
геаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геаграфіі. Геаграфічныя адкрыцці. Геаграфічны атлас. // Які разглядаецца з пункту погляду будовы мясцовасці, прыродных умоў або месцазнаходжання на зямной паверхні. Геаграфічныя граніцы. Геаграфічнае палажэнне краіны. Геаграфічнае асяроддзе.
геагра́фія, ‑і, ж.
1. Комплекс навук, якія апісваюць прыродныя ўмовы, размяшчэнне вытворчасці, умовы і асаблівасці яе развіцця ў розных краінах і раёнах. Фізічная геаграфія. Эканамічная геаграфія.
2. Апісанне пашыранасці чаго‑н. на зямной паверхні або ў якой‑н. мясцовасці. Геаграфія земляробства. Геаграфія харчовай прамысловасці.
[Ад грэч. gē — зямля і gráphō — пішу.]