Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шматпрадме́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць вучэбных прадметаў.

шматпро́фільны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі або шмат профіляў.

шматпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які важыць шмат пудоў; вельмі цяжкі. Далей пайшло крыху лепш — залівалі падмурак, цягалі шматпудовыя жалезныя стойкі і ўстанаўлівалі іх. Карпаў. Згодзен несці цяжар шматпудовы, Каб паверыла мне, што люблю. Чарнушэвіч.

шматпялёсткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць пялёсткаў. Шматпялёсткавая кветка.

шматрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пасеяны, размешчаны ў некалькі радкоў. Шматрадковы авёс.

2. Які робіць, апрацоўвае адначасова некалькі радкоў (пра сельскагаспадарчыя машыны). Шматрадковая сеялка.

шматразо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць шматразовага.

шматразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які паўтараецца ці паўтараўся шмат разоў. Звонкі голас пакаціўся па люстраной роўнядзі ракі і шматразовым рэхам адгукнуўся ў лесе. Шчарбатаў.

шматразцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае некалькі ці многа разцоў, рэжучых інструментаў (пра станкі, машыны, прыстасаванні). Шматразцовы фрэзерны станок.

шматсаста́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з многіх частак, які вылучаецца складаным саставам, складанай канструкцыяй. Шматсастаўны раствор. Шматсастаўная машына.

шматсеры́йны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх або шматлікіх серый. Шматсерыйны тэлефільм.