Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотатыпі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па фотатыпіі.

фотатыпі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотатыпіі. Фотатыпічны спосаб. // Зроблены спосабам фотатыпіі. Фотатыпічная копія рукапісу.

фотаты́пія, ‑і, ж.

1. У паліграфіі — спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны.

2. Адбітак, атрыманы такім спосабам.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і týpos — адбітак.]

фотатэадалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Геадэзічны інструмент, прызначаны для фотаздымкі мясцовасці з мэтай складання планаў, профіляў і пад.

фотатэадалі́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фотатэадаліта. // Зроблены з дапамогаю фотатэадаліта. Фотатэадалітныя здымкі.

фотатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы. ж.

Сістэматызаваны збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і thēkē — сховішча.]

фотатэлевізі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перадачы фотаадбіткаў з дапамогаю тэлевізійных сродкаў. Фотатэлевізійныя камеры.

фотатэлегра́ма, ‑ы, ж.

Тэлеграма, перададзеная з дапамогай фотатэлеграфа.

фотатэлегра́ф, ‑а, м.

1. Від сувязі для перадачы і прыёму на фатаграфічную паперу нерухомых відарысаў (рукапісаў, малюнкаў, табліц і пад.) сродкамі тэлеграфа або радыё.

2. Абсталяванне, якое ажыццяўляе такі від сувязі.

фотатэлеграфі́я, ‑і, ж.

Тое, што і фотатэлеграф (у 1 знач.).