Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трохмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца трыма мовамі пастаянна як раўнапраўнымі, раўнацэннымі. Трохмоўны горад.

2. Напісаны, складзены на трох мовах. Трохмоўны слоўнік.

трохно́гі, ‑ая, ‑ае.

На трох нагах, ножках. Трохногі столік. // З адной (з чатырох) пашкоджанай або зламанай нагой, ножкай. Трохногае крэсла.

трохпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вышынёй у тры паверхі. Трохпавярховы дом.

трохпакаёвы, ‑ая, ‑ае.

З трыма пакоямі. Трохпакаёвая кватэра.

трохпа́лубны, ‑ая, ‑ае.

З трыма палубамі. Трохпалубнае судна.

трохпа́льцы, ‑ая, ‑ае.

1. З трыма пальцамі на руцэ або назе. Трохпальцая канечнасць.

2. Як састаўная частка некаторых назваў жывёл і птушак. Трохпальцы тушканчык. Трохпальцы дзяцел.

трохпе́рстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Трохпальцая птушка атрада жураўлепадобных, якая жыве пераважна ў тропіках і субтропіках і па выгляду нагадвае перапёлку.

трохпе́рсце, ‑я, н.

Складванне трох пальцаў правай рукі (указальнага, вялікага і сярэдняга) для хрышчэння ў праваслаўных.

трохпе́рсцевы, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца трохперсцем.

трохпластавы́, ‑ая, ‑ое.

Які складаецца з трох пластоў. Трохпластавая зорная парода.