бездэфе́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які не дае, не мае дэфектаў, браку.
бездэфе́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які не дае, не мае дэфектаў, браку.
бездэфіцы́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае, не дае дэфіцыту.
безжурбо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які праходзіць без журбы і смутку, радасны.
безжыццёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы.
2. Нерухомы, вялы, малавыразны.
3. Без прыкмет якога‑н. жыцця, руху.
беззабаро́нны, ‑ая, ‑ае.
Адкрыты, дазволены.
беззага́ннасць, ‑і,
Уласцівасць беззаганнага; бездакорнасць.
беззага́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае заганаў, недахопаў; бездакорны па якасці.
беззако́ннасць, ‑і,
Уласцівасць беззаконнага; беззаконне.
беззако́нне, ‑я,
1. Адсутнасць ці парушэнне законнасці.
2. Беззаконнае дзеянне.
беззако́нны, ‑ая, ‑ае.
Які супярэчыць закону, законнасці.