хлара́тар, ‑а,
Апарат для хларавання вады.
хлара́тар, ‑а,
Апарат для хларавання вады.
хлара́ты, ‑аў;
Солі хларнаватай кіслаты.
хларафі́л, ‑у,
Зялёны пігмент раслін, з дапамогай якога яны паглынаюць сонечную энергію і ажыццяўляюць фотасінтэз.
[Грэч. chlōros — зялёны і phýllon — ліст.]
хларафі́лавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хларафілу.
хларафо́рм, ‑у,
Лятучая вадкасць з прытарным пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца для наркозу.
[Фр. chloroforme.]
хларафо́рмавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлараформу.
хларафо́с, ‑у,
Белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі.
хларнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Вытворны кіслародных злучэнняў пяцівалентнага хлору.
хларнава́цісты, ‑ая, ‑ае.
Вытворны кіслародных злучэнняў аднавалентнага хлору.
хларо́з, ‑у,
1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач.
2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.
[Лац. chlorosis ад грэч. chlōros — зялёны.]