хлебапраду́кты, ‑аў;
Прадукты малацьбы, абмолу і іншай механічнай апрацоўкі збожжа — зерне, мука, крупы.
хлебапраду́кты, ‑аў;
Прадукты малацьбы, абмолу і іншай механічнай апрацоўкі збожжа — зерне, мука, крупы.
хлебапяка́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з пячэннем хлеба, хлебных вырабаў.
хлебапяка́рня, ‑і,
Тое, што і пякарня.
хлебапячэ́нне, ‑я,
Выпечка хлеба.
хлебаро́б, ‑а,
Той, хто займаецца хлебаробствам.
хлебаро́бскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлебароба; належыць, уласцівы яму.
хлебаро́бства, ‑а,
Апрацоўка зямлі для вырошчвання хлеба (у 3 знач.).
хлебаро́бчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлебаробства.
хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы.
хлебарэ́з, ‑а,
Рабочы, заняты рэзкай хлеба.