Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

хі́бнасць, ‑і, ж.

1. Памылка, няправільнасць, недакладнасць. Стылістычныя хібнасці.

2. Спец. Розніца паміж сапраўднай велічынёю чаго‑н. і велічынёю, атрыманай пры вымярэнні; адхіленне ад зададзенай велічыні; недакладнасць. Абсалютная хібнасць. Адносная хібнасць.

хі́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Адмоўны, нядобры. Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі, на якую падбіваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі. Колас.

2. Памылковы, няправільны. Хібны крок, брак, недасеў, зрыў, безгаспадарчасць і абязлічка — гэта ўсё роўна, што без барацьбы ворагу здаць пазіцыі... Дудар.

хібо́к, ‑бка, м.

Памянш. да хіб (у 1, 2 знач.); невялікі хіб. Вёрткія шэрыя парасяты бегалі навакол маткі, .. наставіўшы рэдкую шчацінку хібкоў. Самуйлёнак.

хіві́нец,

гл. хівінцы.

хіві́нка,

гл. хівінцы.

хіві́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хівінцаў, які належыць, уласцівы ім. Хівінскія паходы. Хівінскія дываны.

хіві́нцы, ‑аў; адз. хівінец, ‑нца, м. хівінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. хівінкі, ‑нак; ж.

Назва жыхароў Хівінскага ханства, якое існавала да 1920 г.

хіжа́к, ‑а, м.

Разм. Драпежнік. І ўсюды з клёкатам злавесным У небе кружаць хіжакі. Глебка.

хі́жы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Драпежны (пра жывёл, птушак). Дзве пуначкі звілі гняздо сабе, у скалах выбралі высока месца. Яно адтуль і вецер не саб’е, і хіжы звер туды не дабярэцца. Дубоўка. // Які належыць, уласцівы такім жывёлам. Здымаючы густы нагар Са свечак курадымлівых, Падумаць нат не мог друкар, .. Што будзе столькі добрых кніг Пра глухамань напісана, Дзе звер знакі слядоў сваіх Абнюхваў хіжай пысаю. Барадулін.

2. перан. Які імкнецца да панавання, нажывы; жорсткі (пра чалавека). Хіжы вораг паліць хаты, разбурае гарады. Машара. [Косця:] — А такіх, як яна [Галя], толькі і шукае розная варожая нечысць. І яе знайшоў і прыбраў да рук хіжы і каварны шпіён Станіслаў Гарадзюк. Сабаленка. // Які выражае прагнасць, сквапнасць, жорсткасць. Твар [Касарэвіча] хіжы, драпежны, але на вуснах — усмешка... Навуменка. Да чаго ж я ненавіджу Пахавальны гул арганаў, Служак боскіх погляд хіжы, Шапаточак іх паганы! Панчанка.

хі́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць хілага; слабасць, хваравітасцю