франка-...
Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая ў спалучэнні з наступнымі назоўнікамі — назвамі месца, пункта дастаўкі абазначае: з пагрузкай і дастаўкай за кошт адпраўшчыка-прадаўца да гэтага месца, пункта. Адправіць груз франка-вагон. Груз ідзе франка-Мінск.
[Ад іт. franco — свабодны.]
фра́нкі, ‑аў; адз. франк, ‑а, м.
Група германскіх плямён, якая насяляла ў пачатку нашай эры тэрыторыю каля ніжняга і сярэдняга цячэння Рэйна.
[Лац. Franci, ням. Franken.]
франкіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. франкаваць.
2. Плата за перавозку і дастаўку паштовых адпраўленняў, грузаў, унесеная наперад.
франклініза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Адзін з метадаў электралячэння.
[Ад уласн. імя.]
франкмасо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да франкмасон.
франкмасо́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да франкмасона, франкмасонства. Франкмасонскі абрад.
фра́нкскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да франкаў, які належыць, уласцівы ім. Франкская дзяржава. Франкскі дыялект.
франт, ‑а, М ‑нце, м.
Чалавек, які любіць модна прыбірацца; моднік. Малы, насаты франт пад цірольскім капелюшом — Мазалёк, як па ролі належала, важна маўчаў. Брыль. [Артур] стаяў побач з газетным кіёскам, у светла-шэрым касцюме, з папяросай у зубах, франт-франтам. Ваданосаў.
[Польск. frant.]