Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

фразіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фразіраваць.

фрак, ‑а, м.

Парадны мужчынскі сурдут, звычайна чорнага колеру, з выразанымі спераду поламі і вузкімі доўгімі фалдамі ззаду. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча. Краўчанка. Выходзіць у чорным фраку кіраўнік хору кампазітар Рагоўскі. Мядзёлка.

[Фр. frac.]

фракі́ец,

гл. фракійцы.

фракі́йка,

гл. фракійцы.

фракі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фракійцаў, які належыць, уласцівы ім. Фракійская конніца.

фракі́йцы, ‑аў; адз. фракіец, ‑кійца, м.; фракійка, ‑і, ДМ ‑кійцы; мн. фракійкі, ‑кіёк; ж.

Старажытныя плямёны, якія насялялі тэрыторыю Балкан і частку Малой Азіі.

фракту́ра, ‑ы, ж.

1. У медыцыне — пералом.

2. У паліграфіі — адзін з відаў гатычнага шрыфту. // Спец. Почырк, падобны на гатычны шрыфт.

[Ад лац. fractura — надлом.]

фракту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фрактуры (у 2 знач.). Фрактурны шрыфт.

фракцы́йнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць фракцый ​1 (у 3 знач.). Усякае праяўленне фракцыйнасці і групаўшчыны несумяшчальна з марксісцка-ленінскай партыйнасцю, з прабываннем у партыі. Статут КПСС.

фракцы́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фракцыі ​1, з’яўляецца фракцыяй. Фракцыйная барацьба. Фракцыйныя групоўкі.

2. Такі, які нясе разлад у якую‑н. арганізацыю, садзейнічае ўтварэнню ў ёй фракцый ​1 (у 3 знач.); раскольніцкі. Фракцыйнае выступленне.

фракцы́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фракцыі ​2, да яе выдзялення. Фракцыйная перагонка.