фотато́к, ‑у,
Электрычны ток, які ўзнікае ў фотаэлеменце пры ўздзеянні святла.
фотато́к, ‑у,
Электрычны ток, які ўзнікае ў фотаэлеменце пры ўздзеянні святла.
фотатрапі́зм, ‑у,
Змена напрамку росту органаў раслін у адносінах да святла, якое падае з аднаго боку.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і trópos — паварот.]
фотатыпі́ст, ‑а,
Спецыяліст па фотатыпіі.
фотатыпі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фотатыпіі.
фотаты́пія, ‑і,
1. У паліграфіі — спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны.
2. Адбітак, атрыманы такім спосабам.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і týpos — адбітак.]
фотатэадалі́т, ‑а,
Геадэзічны інструмент, прызначаны для фотаздымкі мясцовасці з мэтай складання планаў, профіляў і пад.
фотатэадалі́тны, ‑ая, ‑ае.
фотатэ́ка, ‑і,
Сістэматызаваны збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і thēkē — сховішча.]
фотатэлевізі́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да перадачы фотаадбіткаў з дапамогаю тэлевізійных сродкаў.
фотатэлегра́ма, ‑ы,
Тэлеграма, перададзеная з дапамогай фотатэлеграфа.