флагісто́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флагістону.
флагісто́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флагістону.
фла́гман, ‑а,
1. Камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам, эскадрай, дывізіяй).
2. Вядучы карабель ці самалёт у калоне суднаў (самалётаў), на борце якога знаходзіцца камандуючы; самы лепшы або самы буйны карабель (самалёт) якога‑н. флоту, флатыліі.
3.
4. Персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага начальніцкага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР у перыяд 1935–1940 гг.
[Гал. vlagman.]
фла́гманскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флагмана, належыць яму.
флагшто́к, ‑а,
Шост для пад’ёму флага.
[Гал. vlagstok.]
флаг-афіцэ́р, ‑а,
Афіцэр у штабе флагмана (у 1 знач.), які выконвае абавязкі ад’ютанта і ведае сігнальнай справай на караблі.
флаг-капіта́н, ‑а,
Начальнік штаба флагмана (у 1 знач.).
флажале́т, ‑а,
1. Старадаўні музычны духавы інструмент, падобны да флейты.
2. Гук, які атрымліваецца на струнных музычных інструментах ад лёгкага дотыку пальцам да некаторых пунктаў струны.
[Фр. flageolet.]
флажко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які ўтвараецца флажкамі, з дапамогаю флажкоў.
флажо́к, ‑жка,
флако́н, ‑а,
Невялікая бутэлечка, пераважна для духоў.
[Фр. flacon.]