фія́лкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фіялкі. Фіялкавы пах.
2. Які мае колер фіялкі, фіялетавы.
3. у знач. наз. фія́лкавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца фіялкі.
•••
Фіялкавы корань гл. корань.
фіярыту́ра, ‑ы, ж.
1. Арнаментальны пасаж (у 2 знач.), які ўпрыгожвае мелодыю.
2. перан. Пра што‑н. дабаўленае, прыдадзенае для ўпрыгожання, ажыўлення чаго‑н.
[Іт. fioritura.]
фіярыту́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фіярытуры. Фіярытурная манера выканання. // Надзелены фіярытурамі. Фіярытурнае спяванне.
фія́ска, нескл., н.
Кніжн. Няўдача, правал. — Ну, калі так, Змітро, — звяртаецца.. [Васіль] да мяне, — тады ні гу-гу... што я пацярпеў фіяска... Кавалёў.
флаг, ‑а, м.
Прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведная формы і колеру (звычайна з якой‑н. эмблемай). Дзяржаўны флаг. □ У першы дзень работ на новым рубяжы будаўніцтва быў узняты чырвона-зялёны флаг нашай рэспублікі. Грахоўскі. // Сімвал дзяржавы, нацыі. На рэйдзе многа вялікіх суднаў пад рознымі флагамі. В. Вольскі.
•••
Застацца за флагам — а) у конна-спартыўных спаборніцтвах — не паспець прайсці дыстанцыю, адзначаную флажком, ва ўстаноўлены час; б) перан. адстаць у чым‑н. ад іншых, не дасягнуць мэты, не быць дапушчаным куды‑н.
Пад флагам якім або чаго — а) пад якім‑н. лозунгам, у імя чаго‑н.; б) прыкрываючы чым‑н. свае сапраўдныя намеры.
[Гал. vlag.]
фла́гавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флага; прызначаны для флага. Флагавае дрэўка. // Зроблены пры дапамозе флагаў. Флагавы сігнал.
флагела́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Гіст. Паслядоўнік флагеланцтва.
[Ад лац. flagellans (flagellantis).]
флагела́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да флагеланта.
флагела́нцтва, ‑а, н.
Гіст. Рэлігійны, варожы каталіцкай царкве рух у заходняй Еўропе 13–14 стст.
флагісто́н, ‑у, м.
Бязважкая вадкасць асобага роду, пра існаванне якой меркавалася ў сувязі з тлумачэннем гарэння і цеплавых з’яў у 18 ст.
[Грэч. phlogistos — гаручы.]