Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фаза...

Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая адпавядае па значэнню слову «фазавы», напрыклад: фазарэгулятар, фазакампенсатар, фазаіндыкатар.

фа́завы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фазы (у 2, 3 знач.). Фазавая скорасць. Фазавы пераход.

фаза́н, ‑а, м.

Вялікая птушка сямейства фазанавых з яркім апярэннем. Як заўважыў Томі,.. [дзядзька Морыс] прыйшоў толькі пад самую раніцу і прынёс трох залацістых фазанаў. Лынькоў. Фазан пад ранішняй зарою стаў, Прымерыўся з ёй радугай хваста. Калачынскі.

фаза́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фазана. Фазанавае апярэнне.

2. у знач. наз. фаза́навыя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, куды ўваходзіць фазан, перапёлка, паўлін і інш.

фаза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Самка фазана.

фазатро́н, ‑а, м.

Адзін з відаў устаповак для паскарэння руху зараджаных часціц (ужываюцца для даследаванняў у галіне фізікі атамнага ядра).

[Ад грэч. phasis — з’яўленне і слова (элек)трон.]

фа́зіс, ‑у, м.

Кніжн. Тое, што і фаза (у 1 знач.).

фа́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фазы (у 5 знач.). Фазная ізаляцыя.

фазо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння рознасці фаз паміж напружаннем і токам у ланцугах пераменнага току прамысловай частаты, рознасці фаз электрычных сігналаў у радыётэхнічнай апаратуры.

фай, ‑ю, м.

Шчыльная рубчастая шаўковая або шарсцяная тканіна.

[Фр. faille.]