фабзаўко́м, ‑а,
Выбарны орган пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі фабрыкі ці завода; фабрычна-заводскі камітэт.
фабзаўко́м, ‑а,
Выбарны орган пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі фабрыкі ці завода; фабрычна-заводскі камітэт.
фабзаўко́мавец, ‑маўца,
фабзаўко́маўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фабзаўкома.
фабія́нец, ‑нца,
Прыхільнік, паслядоўнік фабіянства.
фабіяні́зм, ‑у,
Тое, што і фабіянства.
фабія́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фабіянства, фабіянца.
фабія́нства, ‑а,
Рэфармісцкі буржуазны рух канца 19 ст. у Англіі, які адмаўляў класавую барацьбу і прапаведаваў мірнае, паступовае пераўтварэнне буржуазнага грамадства ў сацыялістычнае шляхам рэформ.
фабко́м, ‑а,
Выбарны орган пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі фабрыкі; фабрычны камітэт.
фабко́маўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фабкома.
фабліо́,
Народны жанр сярэдневяковай французскай літаратуры: невялікае вершаванае або празаічнае апавяданне, пераважна гумарыстычнага або бытавога характару.
[Фр. fabliau ад лац. fabula.]