Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

урэмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да урэміі. Урэмічнае захворванне.

урэмі́я, ‑і, ж.

Спец. Самаатручэнне арганізма рэчывамі, якія затрымліваюцца ў ім пры хваробе нырак.

[Ад грэч. úron — мача і háima — кроў.]

урэ́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Абл. Учапіцца. [Крушынскі] ўрэпіўся рукамі ў мяшок і лёгка занёс у сенцы. Бядуля.

урэта́н, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які ўжываецца як заспакойлівы і снатворны сродак.

урэ́тра, ‑ы, ж.

Спец. Мочаспускальны канал.

[Грэч. urēthra.]

урэтра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да урэтры.

урэтраскапі́я, ‑і, ж.

Спец. Агляд урэтры пры дапамозе урэтраскопа.

урэтраско́п, ‑а, м.

Спец. Аптычная прылада для агляду ўнутраных сценак урэтры.

[Грэч. urēthra — урэтра і skopeō — гляджу.]

урэтры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец. Запаленне слізістай абалонкі урэтры.

урэ́чнік, ‑у, м.

Тое, што і (і)рдзест.