Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уклада́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца ўкладаннем ​2 чаго‑н. Укладальнік слоўніка. Укладальнік зборніка вершаў паэта. Укладальнік хрэстаматыі.

уклада́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да укладальнік.

уклада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да укладальніка. Пасля ўкладальніцкай пачынаецца рэдактарская работа.

уклада́нне 1, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. укладаць ​1 — укласці ​1 (у 1–6 знач.).

2. Тое, што ўкладзена, змешчана ўнутр. Бандэроль з укладаннем.

3. Грашовая сума, укладзеная ў якую‑н. справу, якое‑н. прадпрыемства. Велізарныя ўкладанні іншаземнага капіталу ў рускую прамысловасць і вялікі рост дзяржаўнага доўгу іншаземнай буржуазіі ставілі царскую Расію ў залежнае становішча. «Полымя».

•••

Капітальныя ўкладанні — сродкі, якія дзяржава прызначае на капітальнае будаўніцтва.

уклада́нне 2, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. укладаць ​2 — укласці ​2.

2. Разм. Сачыненне. Укладанне [Веранікі] па рускай літаратуры зачытвалі перад усім класам. Навуменка. З кіпы сшыткаў [Мар’я Іванаўна] выцягнула Нінін сшытак і зачытала ўрыўкі з яе ўкладання. Сапрыка.

уклада́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укласціся, улажыцца.

2. Зал. да укладаць ​1.

уклада́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да укладаць ​2.

уклада́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укласці ​1 (у 1–6 знач.).

уклада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укласці ​2.

укла́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для ўкладкі (у 1 знач.). Укладачная машына.

укла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укладваць — укласці ​1.

укла́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укласціся, улажыцца.

2. Зал. да укладваць.

укла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укласці ​1 (у 1–7 знач.).