Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў усунуў у горан. Чарнышэвіч.

2. перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць ўспрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць. Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. Зарэцкі.

ахаладзі́цца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак.

1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць. Галавач. // Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.

2. перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся. Краўчанка.

ахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць халодным ці больш халодным; астудзіць. Не хапала толькі сіверу, каб дарэшты ахаладзіць вытаптаную траву. Чорны.

2. перан. Збавіць, зменшыць сілу, запал якога‑н. пачуцця, жадання і пад. Размова з Паўлікам трохі ахаладзіла Андрушку. Лобан.

ахало́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і ахаладзець. На дварэ ён [Сымон] трохі ахалодаў, выцер з ілба пот і замкнуў адрыну. Чарнышэвіч. Ахалодаў ён [Зазыба] ужо ў Верамейках — крыўда прайшла. Чыгрынаў.

ахало́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ахаладзіць.

ахало́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахалоджваць — ахаладзіць.

ахало́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ахалоджваць.

ахало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ахаладзіць.

ахамяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і схамянуцца. Пакуль.. [Гвардыян] ахамянуўся, там, дзе стаяў Галілей, асталося адно пустое месца. Зарэцкі. Ахамянуўся, што даў маху І меру трохі перабраў У дачыненні сваіх праў. Колас.

аха́пак, ‑пка, м.

Такая колькасць чаго‑н., якую можна панесці, абхапіўшы дзвюма рукамі; абярэмак. Непадобна было, што і.. [Лінкевіч] часам нёс дадому ахапак калгаснай саломы ці канюшыны, а траплялася — і сноп. Дуброўскі. Толя ідзе да вогнішча з маленькай сякерай у руцэ і з ахапкам сушняку. Брыль. Калі паліцэйскі завярнуў на другі бок саставу, чыгуначнік з сілай адсунуў дзверы ў вагоне, схапіў у ахапак Валодзю і кінуў яго туды. Данілевіч.