узвялі́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Кніжн. Праславіцца; стаць вялікім.
узвялі́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Кніжн. Праславіць; узнесці. Узвялічыць радзіму ў песнях. □ [Несцерка:] Хацеў я шкляра зняславіць, а цябе ўзвялічыць, ды ў апошнюю хвіліну ўсё .. сарвалася. В. Вольскі. Каб узвялічыць подзвіг партызанкі, Дубоўка называе яе беларускай Арыяднай. Лойка.
узвярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., што.
Разм.
1. Ускапаць, узадраць, узламаць паверхню чаго‑н. Свінні ўзвярнулі двор. Вецер узвярнуў страху. // Узараць. Але ж хіба не ён [Станіслаў Пракопавіч] узвярнуў увосень усё Лавацкае поле і той клін пад Гальдорадай, што ад вайны можа ўспорваўся які раз ці два і выганам стаў? Пташнікаў.
2. Узваліць што‑н. цяжкае, грувасткае на верх чаго‑н. Узвярнуць бярвенне на платформу вагона. Узвярнуць паклажу на плечы.
3. перан. Прыпісаць каму‑н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць. [Аляксей:] — Невядома, што там у .. [брата з камендантам] было, аб чым яны дамовіліся, але ўсю бяду ўзвярнулі на мяне. Машара.
узвясе́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узвесяліцца.
2. Зал. да узвясельваць.
узвясе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узвесяліць.
узгавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑ворыцца; зак.
Разм. Разгаварыцца, пачаць гаворку. Калі раз сабраліся на вячоркі да Варанковых ды ўзгаварыліся нешта пра Піперманіху, дык Галаскокавых Агата стала спакваля пад’язджаць пад Зосю. Крапіва.
узгадава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узгадаваць.
узгадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Выгадавацца, выхавацца, узрасці (пераважна пра людзей). Вёска Дуброўка на Уздзеншчыне, дзе нарадзіўся, узгадаваўся я, — у думках маіх стаіць, у сэрцы маім жыве, нейкай таямнічаю, чароўнаю сілаю вабіць да сябе. Бялевіч. // Вырасці. Пшаніца ўзгадавалася даўно, Ад ураджаю ломіцца гумно. Панчанка.
узгадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Выгадаваць (пра людзей). Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць. Прыказка. // Выхаваць, сфарміраваць духоўна. Яго характар і асобу [Міколы Гусоўскага], бясспрэчна, узгадавала родная глеба — прырода, гісторыя і звычаі Беларусі. У. Калеснік. / у перан. ужыв. У сэрцы, у думках сваіх .. Я яе [свабоду] узгадаваў І сваёю назваў... Купала. // Вырасціць (жывёлу, расліны). Дзед .. паціху ідзе да яблынь і груш. Ён сам сваімі рукамі ўзгадаваў гэты сад. Даніленка.
узгадне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узгадняць — узгадніць.