Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узве́сціся, ‑вядзецца; зак.

Стаць на баявы ўзвод (пра зброю). Курок лёгка ўзвёўся.

узвесялі́цца, ‑весялюся, ‑вяселішся, ‑вяселіцца; зак.

Разм. Прыйсці ў вясёлы, радасны стан, вельмі ўзрадавацца. [Лабановіч:] — Дык што, браце Янка: узрадуемся і ўзвяселімся. Няхай адступіцца ад нас ліха, а добра пачатае няхай дабром і скончыцца. Колас.

узвесялі́ць, ‑весялю, ‑вяселіш, ‑вяселіць; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў радасны, вясёлы стан. Такія думкі ўзвесялілі .. [Клебера], палепшылі яго настрой, тым больш, што раненая нага бадай што і не балела. Чорны.

узвесяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да узвесяліцца.

2. Зал. да узвесяляць.

узвесяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да узвосяліць.

узве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвеяць (у 1 знач.).

узве́яцца, ‑веецца; зак.

Падняцца ўверх ад ветру.

узве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

1. што. Дзьмучы, падняць уверх. Вецер узвеяў пыл. □ Сняжынкі ветрыкам узвее — Зямля гарыць, як самацвет. Кірэенка.

2. чым. Паэт. Узмахнуць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна. Купала.

узвіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узвіцца.

2. Зал. да узвіваць.

узвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уявіць.