Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

узвар’ява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвар’яваць.

узвар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; зак.

Вельмі расхвалявацца, разгневацца.

узвар’ява́ць, ‑р’юю, ‑р’юеш, ‑р’юе; зак., каго.

Вельмі ўсхваляваць, разгадваць.

узве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвесці.

узве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвезці.

узве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. узвёз, ‑везла; заг. узвязі; зак., каго-што.

Завезці, прывезці наверх, па паверхню чаго‑н. Узвезці калёсы на пагорак. Узвезці воз на плыт. □ Буланы, дробна ступаючы нагамі, узвёз іх [Зазыбу з Марыляй] на высокі бераг. Чыгрынаў.

узве́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узвеяцца.

2. Зал. да узвейваць.

узве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узвеяць (у 1 знач.).

узвелічэ́нне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узвялічыць.

узве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвярнуць.