узбро́іць, узброю, узброіш, узброіць; зак., каго-што.
1. Забяспечыць зброяй, сродкамі для вядзення бою. Узброіць атрад вінтоўкамі. Узброіць армію. □ У першыя дні вайны Карнееў сабраў у насельніцтва паляўнічыя стрэльбы і ўзброіў сельскі актыў. Залескі.
2. чым. Забяспечыць прыладамі, прыстасаваннямі для якой‑н. дзейнасці. Узброіць тэхнікай. // перан. Даць якія‑н. веды, звесткі і пад., неабходныя для якой‑н. дзейнасці. Узброіць вучняў грунтоўнымі ведамі асноў навук. □ — Што дала мне студыя? Узброіла неабходнымі ведамі і навучыла карыстацца імі ў практыцы. Сяргейчык. Партыя ўзброіла пісьменнікаў ясным разуменнем задач літаратуры ў эпоху будаўніцтва камунізма. Казека.
узбро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узброіцца.
2. Зал. да узбройваць.
узбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узброіць.
узбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. узбрыў, ‑брыла, ‑ло; заг. узбрыдзі; зак.
Брыдучы, зайсці, забрысці куды‑н. Узбрыў зноў на абочыну шашы і пайшоў, пайшоў да возера. Сачанка.
•••
Узбрысці на язык — міжвольна сказацца.
Узбрысці ў галаву (на думку) — выпадкова прыйсці ў галаву; уздумацца.
узбудара́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узбударажыць.
узбудара́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узбударажыцца.
2. Зал. да узбударажваць.
узбудара́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узбударажыць.
узбудара́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм. Прыйсці ў стан непакою, трывогі; пачаць рухацца, дзейнічаць; устрывожыцца. Узбударажыўся натоўп. Узбударажыліся пчолы ў вуллі.
узбудара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Разм. Прывесці ў стан непакою, трывогі; заставіць рухацца, дзейнічаць; устрывожыць. Стральба ўзбударажыла вёску. Узбударажыць асіны рой. □ Вестка аб тым, што да крымскага берага падыходзяць судны, узбударажыла ўвесь шпіталь. С. Александровіч. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. Броўка. Навошта ж тады ўзбударажылі Ганну, навошта ўзбаламуцілі спакойнае жыццё яе, разверадзілі душэўную рану? Хадановіч.
узбуджа́льнасць, ‑і, ж.
Здольнасць прыходзіць у стан узбуджэння (у 2 знач.). Празмерная ўзбуджальнасць.