узбо́ўтвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узбоўтацца.
2. Зал. да узбоўтваць.
узбо́ўтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узбоўтаць.
узбо́ўтнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да узбоўтваць.
узбо́ч, прысл. і прыназ.
1. прысл. Збоку, на нейкай адлегласці ад чаго‑н. Дзядзька, апусціўшы лейцы, нокнуў на коніка, сам пайшоў па сухім, узбоч. Навуменка. Максім ішоў узбоч, весела махаючы пугай. Шамякін. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. — Што ты робіш?! — пачуў я ўзбоч ад сябе рэзкі .. голас. Кулакоўскі.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «узбоч» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на размяшчэнне каго‑, чаго‑н. у баку каго‑, чаго‑н. Перайшоўшы Стадольскі мост,.. [Шалюта] ўбачыў узбоч дарогі пусты Варановічаў газік. Дуброўскі. Спынілася аўтамашына Узбоч гравейкі, у цяньку. Прануза.
узбо́чына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і абочына. [Зыгмусь:] — Конь хрумстае траву на ўзбочыне дарогі каля саменькага мяне. Колас. Серабром заігралі мяцёлкі Кавылю на ўзбочынах яру. Беразняк.
узбрае́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбройваць — узброіць і узбройвацца — узброіцца.
2. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, бою. Вытворчасць узбраення. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў.
•••
Гонка ўзбраення гл. гонка.
узбро́енасць, ‑і, ж.
1. Забяспечанасць арміі ўзбраеннем.
2. Забяспечанасць якімі‑н. прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі і пад. Тэхнічная ўзброенасць сельскай гаспадаркі.
узбро́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узброіць.
2. у знач. прым. Які мае пры сабе зброю. Узброены атрад. Узброеная варта. □ З машыны выйшаў узброены чалавек у вайсковай форме. Чарнышэвіч.
3. у знач. прым. Які ажыццяўляецца са зброяй у руках. Узброенае паўстанне. Узброеная барацьба.
•••
Узброены нейтралітэт гл. нейтралітэт.
Узброены да зубоў — вельмі добра ўзброены.
узбро́іцца, узброюся, узброішся, узброіцца; зак., чым.
1. Папасціся зброяй, сродкамі для вядзення бою. Многія пайшлі партызаніць, узброіўшыся тым, што трапілася пад рукі. Колас.
2. Абзавесціся, запасціся прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі для якой‑н. дзейнасці. Магутнай тэхнікай узброіўся савецкі хлебароб. Брыль. Дзед .. узброіўся абцугамі і доўга раскручваў дрот. Лынькоў. // перан. Набыць якія‑н. веды, звесткі і пад., неабходныя для якой‑н. дзейнасці. Узброіцца перадавой тэорыяй.
узбро́іць, узброю, узброіш, узброіць; зак., каго-што.
1. Забяспечыць зброяй, сродкамі для вядзення бою. Узброіць атрад вінтоўкамі. Узброіць армію. □ У першыя дні вайны Карнееў сабраў у насельніцтва паляўнічыя стрэльбы і ўзброіў сельскі актыў. Залескі.
2. чым. Забяспечыць прыладамі, прыстасаваннямі для якой‑н. дзейнасці. Узброіць тэхнікай. // перан. Даць якія‑н. веды, звесткі і пад., неабходныя для якой‑н. дзейнасці. Узброіць вучняў грунтоўнымі ведамі асноў навук. □ — Што дала мне студыя? Узброіла неабходнымі ведамі і навучыла карыстацца імі ў практыцы. Сяргейчык. Партыя ўзброіла пісьменнікаў ясным разуменнем задач літаратуры ў эпоху будаўніцтва камунізма. Казека.