узбагачэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбагачаць — узбагаціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. узбагачацца — узбагаціцца. Абмен вопытам — надзейны сродак узаемнага ўзбагачэння. «Звязда».
узбадзёраны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узбадзёрыць.
узбадзёрвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узбадзёрыцца.
2. Зал. да узбадзёрваць.
узбадзёрваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узбадзёрыць.
узбадзёрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Стаць, зрабіцца бадзёрым; падбадзёрыцца. — Соль? Гэна можна! — яшчэ болей узбадзёрыўся Карпечак. Аношкін.
узбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго. Броўка. На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім. Зарыцкі.
узбаламу́ціцца, ‑мучуся, ‑муцішся, ‑муціцца; зак.
Разм. Узбударажыцца, усхвалявацца. — Пачакай! — Іван хапае Шуру за рукаў. — Чаго ты ўзбаламуціўся? Слова нельга сказаць... Навуменка.
узбаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., каго-што.
Разм.
1. Узбударажыць, выклікаць супярэчлівыя пачуцці, прывесці ў замяшанне; устрывожыць. Узбаламуціць людзей. □ Песня мяне растрывожыла, узбаламуціла. Бядуля. Відаць, яго спакой узбаламуцілі даччыныя словы. Мурашка.
2. Узбунтаваць. [Ахрэм:] — Галота праклятая! Не... не ўзбаламуціць вам вёскі. Гурскі.
узбаламу́чанасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць узбаламучанага (у 2 знач.). Чаго з лішкам хапала мне, дык гэта непаседлівасці і нейкай нервовай узбаламучанасці. Асіпенка.
узбаламу́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбаламуціць.
2. у знач. прым. Неўраўнаважаны, узбударажаны; неспакойны. Узбаламучаны настрой. □ Хацелася [Дауэру] кінуць усё.., забрацца ў ціхі куточак і там прасядзець, аж пакуль не паспакайнее гэты ўзбаламучаны свет. Шахавец.