удзіма́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ўдзімання.
удзіма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. удзімаць — удзьмуць.
удзіма́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да удзімаць.
удзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да удзьмуць.
удзірване́лы, ‑ая, ‑ае.
Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам. Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. На ўдзірванелай пад дрэвамі зямлі густа і высока расла трава і працавала мятліца. Чорны.
удзірване́ць, ‑ее; зак.
Урасці густой травой, накрыцца дзёрнам. Межы [палёгка] паспелі ўжо .. удзірванець. Чорны.
удзьму́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Тое, што і удзьмуць.
удзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак., што.
Дзьмучы, увагнаць струмень паветра, газу куды‑н.
удзялі́ць, удзялю, удзеліш, удзеліць; зак., што.
Выдзеліць, аддзяліць частку, долю чаго‑н. для каго‑н. [Туравец:] — Я на цябе, Рыгор, вельмі спадзяюся. Таму і месца даў пагарачэй. — Бачу. Па знаёмству ўдзялілі. Мележ. // перан. Прысвяціць, аддаць у распараджэнне каму‑н. (пра час, увагу і пад.). [Марына Паўлаўна:] «Трэба разабрацца ў сваім часе, сабе і сыну крыху ўдзяліць яго»... Васілевіч. Мартын удзеліць .. [Аўгіні] столькі ўвагі, колькі патрабуюць дачыненні чалавека да чалавека. Колас.
удзяля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да удзяляць.