Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

удзесяцяра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да удзесяцярыцца.

2. Зал. да удзесяцяраць.

удзесяцяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да удзесяцярыць.

удзесяцяро́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад удзесяцярыць.

2. у знач. прым. Значна павялічаны. Змагацца з удзесяцяронай сілай.

удзесяцяры́х, прысл.

Колькасцю ў дзесяць асоб рознага полу або істот ніякага роду.

удзесяцяры́цца, ‑рыцца; зак.

Павялічыцца ў дзесяць разоў.

удзесяцяры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Павялічыць у дзесяць разоў. Удзесяцярыць даходы калгаса.

удзеўбану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каго-што.

Ударыць дзюбай, клюнуць.

удзёўбванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. удзёўбваць — удзяўбці (у 3 знач.).

удзёўбвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да удзёўбваць.

удзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да удзяўбці (у 3 знач.).