Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

афекта́цыя, ‑і, ж.

Незвычайная ўзрушанасць, штучнасць у манерах, паводзінах, прыўзнятасць у мове. Калі аднойчы на пасяджэнні бюро райкома ўстала пытанне аб замене старшыні ў заняпалым калгасе «Маяк», .. [Сцяпан Апанасавіч] папрасіў слова і без усякай асаблівай афектацыі сказаў, што калі б члены бюро даверылі яму, ён паехаў бы туды працаваць. Краўчанка.

[Лац. affectatio.]

афекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Павышана-эмацыянальны.

афе́лій, ‑я, м.

Спец. Найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты планеты або каметы.

[Ад грэч. apó — воддаль і hélios — Сонца.]

афе́ра,

гл. афёра.

аферы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца афёрамі; нядобрасумленны дзялок.

аферы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да аферыст.

афёра і афе́ра, ‑ы, ж.

Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся. Лужанін. Уся гэта ксяндзоўская афёра была патрэбна на тое, каб яшчэ больш умацаваць перад людзьмі аўтарытэт каменя. Пестрак.

•••

Пайсці (пусціцца) на афёру гл. пайсці.

[Фр. affaire — справа.]

а́фікс, ‑а, м.

Марфема, акрамя кораня і канчатка, якая служыць для ўтварэння слоў і для надання ім новага значэння.

[Ад. лац. affixus — прымацаваны.]

афікса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да афікса.

афі́т, ‑у, М афіце, м.

Мінерал розных адценняў светлай афарбоўкі; адзін з відаў змеевіка (у 2 знач.).