Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ува́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ува́рваць — уварыць.

2. Колькасць, аб’ём, на якія ўварылася што‑н.

увартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад увартаваць.

увартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Усцерагчы. Вартаваў ён людскі супакой, Толькі дзе там яго ўвартуеш. Глебка.

увары́цца, уварыцца; зак.

1. Дайсці да поўнай гатоўнасці (пра стравы, якія гатуюцца кіпячэннем). Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.

2. Паменшаць у вазе, аб’ёме ад уварвання. Многа ўварылася мяса.

увары́ць, увару, уварыш, уварыць; зак., што.

1. Давесці да поўнай гатоўнасці (пра стравы, якія гатуюцца кіпячэннем на агні).

2. Зменшыць колькасць, аб’ём ад уварвання.

увасабле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. увасабляць (у 1 знач.) — увасобіць і стан паводле дзеясл. увасабляцца (у 1 знач.) — увасобіцца.

2. Перанясенне ўласцівасцей, рыс жывой істоты ці чалавека на з’явы, прадметы і паняцці.

3. Ажыццяўленне чаго‑н. у рэчаіснасць праяўленне ў канкрэтным вобразе, канкрэтнай форме. Машына — гэта матэрыяльнае ўвасабленне творчай думкі чалавека. □ Гусляр з паэмы Янкі Купалы «Курган» — .. герой народа, увасабленне яго магутнага духу. Каваленка. Сэрца [Галі] .. рванулася да хлопчыка як да жывога ўвасаблення любага ёй чалавека. Сабаленка. Камунізм — гэта рэальнае ўвасабленне гуманізму. «Звязда». // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца самым высокім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Юнакі адчувалі сябе такімі ж смелымі і мужнымі, як тыя людзі, якія з’яўляліся для іх увасабленнем гераізму. Асіпенка. Кляпнёў .. доўга і мнагаслоўна прасіў прабачэння ў гаспадыні. Анёл, а не чалавек. Увасабленне найвышэйшай этыкі. Шамякін.

увасабля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да увасобіцца.

2. Зал. да увасабляць (у 1 знач.).

увасабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Незак. да увасобіць.

2. Быць увасабленнем якіх‑н. якасцей. [Вобраз Паддубнага] ўвасабляе лепшыя рысы рэвалюцыянера-падпольшчыка, арганізатара і кіраўніка мае. Хромчанка.

уваскраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уваскрэснуць.

уваскраша́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да уваскрашаць.