тры́о, нескл., н.
1. Музычны твор для трох галасоў або музычных інструментаў з самастойнай партыяй у кожнага выканаўцы. Трыо для фартэпіяна, кларнета і фагота.
2. Ансамбль з трох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Трыо бандурыстаў. Трыо вакалістаў. / Пра цыркавых артыстаў. Трыо жанглёраў. // Разм., звычайна жарт. Пра трох чалавек, якія звязаны дружбай і часта бываюць разам.
3. Сярэдняя частка музычнага твора (вальса, скерца, марша і пад.), больш спакойная і меладычная, чым крайнія часткі.
[Іт. trio.]
трып, ‑у, м.
Шарсцяная варсістая тканіна, шарсцяны аксаміт.
[Фр. tripe.]
тры́павы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трыпу, зроблены з трыпу. Трыпавы картуз. Трыпавая абіўка.
тры́перны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трыперу.
трыпла́н, ‑а, м.
Самалёт, які мае тры нясучыя паверхні, размешчаныя адна над другой.
[Фр. triplan.]
тры́плекс, ‑у, м.
1. Склеенае трохслойнае безасколачнае шкло, пракладкай у якім з’яўляецца слой празрыстай пластмасы.
2. Назва розных канструкцый, саставаў, працэсаў, якія складаюцца з трох самастойных частак, элементаў, стадый.
[Ад лац. triplex — трайны.]
трыпле́т, ‑а, М ‑плоце, м.
1. Назва розных сістэм, устройстваў і пад., якія характарызуюцца наяўнасцю трох частак.
2. Трэці экземпляр якой‑н. рэчы (звычайна рэдкай).
3. У більярдзе — удар, пры якім шар трапляе ў цэль, адскочыўшы спачатку ад аднаго, потым ад другога борта.
[Ад фр. tripler — утройваць.]
трыпсі́н, ‑у, м.
Фермент соку падстраўнікавай залозы, які ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў.
[Ад грэч. thrypsis — размолванне.]
трыпу́тнік, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства трыпутнікавых з шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, якая расце абапал дарог, на лугах.