Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

трыктра́к, ‑а, м.

Даўняя гульня, у якой двое ігракоў перасоўваюць па дошцы шашкі насустрач адзін другому адпаведна ачкам, што выпалі на падкідным кубіку.

[Фр. trictrac.]

трыку́тнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і трохвугольнік. [Бумберг] гаварыў Руліну не ад сябе: у яго адказе злілася агульная думка трыкутніка. Гартны.

трыку́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і трохвугольны. Вось .. [капітану] Максім Вішнёў і паказаў сіні канверт з трыкутным штампам вайсковай часці. Грамовіч.

трылабі́т, ‑а, М ‑біце, м.

Выкапнёвая дыхаючая жабрамі членістаногая жывёліна, якая жыла ў палеазойскую эру.

трылі́снік, ‑у, м.

1. Назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі. Трыліснік лугавы. □ Ды беляцца на беразе ракі, Дзе сцелюцца трыліснік і асот, Палотны зрэбныя і ручнікі. Танк.

2. Ліст трайчастай будовы.

3. Відарыс трайчастага ліста на розных эмблемах.

трыло́гія, ‑і, ж.

Тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю зместу. Трылогія Якуба Коласа «На ростанях».

[Грэч. trilogoa.]

трыльён, ‑а, м.

Лік, роўны тысячы мільярдаў; на пісьме перадаецца як адзінка з дванаццаццю нулямі або 10​12.

[Фр. trillion.]

трыльённы, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да трыльён.

трыма́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто валодае якімі‑н. каштоўнымі паперамі. Трымальнік акцый.

2. Прыстасаванне для трымання чаго‑н. Трымальнік для станка.

трыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. трымаць (у 1–3, 5 і 6 знач.).