таўтагра́ма, ‑ы, ж.
Верш, у якім кожны радок пачынаецца з аднолькавай літары.
[Ад грэч. tauto — тое самае і gramma — запіс.]
таўталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца таўталогіяй. Таўталагічны выраз.
таўтало́гія, ‑і, ж.
Кніжн. Абазначэнне ўжо названага паняцця іншым выразам, які не ўдакладняе сэнсу сказанага.
[Ад грэч. tauto — тое самае і lógos — слова.]
таўхані́на, ‑ы, ж.
Разм. Беспарадкавы рух, штурханіна, цісканіна. Хлеб прывозілі ў чырвонай скрыні на возе. Ён цёпла і свежа пах. Чарга тады раўнялася, расцягвалася яшчэ далей: пачыналася таўханіна і крык каля дзвярэй. Адамчык. Добрыя вярсты дзве не спыняліся нястрыманыя жарты, таўханіна, сумятня. Колас.
таўхану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся.
Зак. да таўхацца.
таўхану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.
Зак. да таўхаць.
таўха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Таўхаць каго‑н. Ты не таўхайся! // Таўхаць адзін аднаго.
таўха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Штурхаць кароткім, рэзкім рухам. Алесь ускочыў, пазірае І локцем Костуся таўхае. Колас. Пары кружыліся, локцямі таўхалі ў грудзі Андрэя і Лору. Грамовіч.
таўхе́ль,
Разм.
1. ‑хяля, м. Удар кулаком. Даволі адчувальны таўхель вымусіў аднаго з курсантаў войкнуць. Новікаў.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. таўхаць — таўхануць і таўхацца — таўхануцца. А .. [козлік] таўхель мяне рогам, і мы ўсе ў рогат: і тата, і мама, і я. Брыль.
таўчо́нік, ‑а, м.
Блін з тоўчанай бульбы. Я схапіла хусцінку, Соня загарнула ў насоўку пару таўчонікаў ды па агурку. Лось.