таракаскапі́я, ‑і,
[Ад грэч. thórakos — грудзі і ...скапія.]
таракаскапі́я, ‑і,
[Ад грэч. thórakos — грудзі і ...скапія.]
тарала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
тара́н 1, ‑а,
Прамысловая рыба сямейства карпавых, разнавіднасць плоткі (у ежу ідзе галоўным чынам у салёным і вяленым выглядзе).
тара́н 2, ‑а,
1. Старажытная прылада, якой разбівалі крапасныя сцены і якая мела выгляд бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі на перасовачнай вежы.
2. Прамы ўдар, які робіць прабоіну.
3. Нанясенне ўдару носам карабля. вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.
4. Прарыў фронту і глыбокае ўкліненне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў.
•••
тара́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць;
1. Біць, удараць тараном 2 (у 1 знач.).
2. Разбіваць або прабіваць наскрозь чым‑н.
3. Наносіць праціўніку ўдар корпусам баявой машыны.
4. Прарываць фронт праціўніка прыёмам тарана (у 4 знач.).
тара́нка, ‑і,
тара́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тарана 2, прызначаны для яго.
2. Які робіцца пры дапамозе тарана.
таранта́с, ‑а,
Спецыяльная дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая.
таранта́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тарантаса.
тара́нтул, ‑а,
Ядавіты павук, пашыраны галоўным чынам на поўдні Еўропы.
[Іт. tarantola.]
тарантэ́ла, ‑ы,
1. Італьянскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.
2. Музычны твор у тэмпе такога танца.
[Іт. tarantella.]