тарантэ́ла, ‑ы, ж.
1. Італьянскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць тарантэлу. Іграць тарантэлу.
2. Музычны твор у тэмпе такога танца. Тарантэла Ліста. Тарантэла Шастаковіча.
[Іт. tarantella.]
тарара́м, ‑у, м.
Разм. Шум, грукат. [У ніжніх пакоях] стаіць такі вэрхал і тарарам, ажно глушыць вушы. Людзі гавораць усе разам, стараюцца перакрычаць адны адных. Бядуля. [Алёша:] — Іду гэта па Зарэччы, чую, у хаце адной аж на сцену лезе народ, лямант, візг... А пасля, братка, як паднялі тарарам, — хоць уцякай!.. Брыль. // Сварка, скандал. [Васіль:] — Насця зноў тарарам падыме, што п’ём малачко ад дзвюх кароў. Шамякін.
тарара́х, выкл.
Разм.
1. Ужываецца як гукаперайманне для абазначэння моцнага, раскацістага гуку.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тарарахаць — тарарахнуць і тарарахацца — тарарахнуцца.
тарара́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да тарарахнуцца.
тарара́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да тарарахнуць.
тарара́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. З сілай стукнуцца аб што‑н., з шумам упасці куды‑н.
тарара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Загрукацець, загрымець. // Моцна стукнуцца. І мядзведзь галавой тарарахнуў аб дуб. Бядуля.
2. каго. Моцна ўдарыць каго‑н.; выстраліць у каго‑н.
тарара́хтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і тарахцець. Тарарахтаў поезд па незнаёмаму беламу стэпу. Бядуля.
тарасі́цца, ‑росіцца; незак.
Грувасціцца таросамі (пра лёд).
тарасі́ць, ‑росіць; незак., што.
Нагрувашчваць таросы.