Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

тае́мнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць таемнага. Таемнасць становішча. □ Спярша яму было крыху смешна, але па меры таго, як сама апавядальніца ўсё больш і больш захоплівалася таемнасцю здарэння, Лабановіча зацікавіла іншае, а іменна — непасрэдная і цвёрдая вера людзей у існаванне ўсяго гэтага цёмнага спляцення нядобрай сілы. Колас.

2. Нешта загадкавае, невядомае, незразумелае. Нейкай таемнасцю веяла ад постацей святых, павыразаных з дрэва. Броўка. [Дзяўчаты] былі ўсе маладыя, маладосць любіць таемнасць, сакрэты і сюрпрызы. Чорны. Гарыце, сузор’і, гарыце У гэты таемнасці час! Грамыка.

тае́мнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая бесхларафільная расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.

тае́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых. Таемнае жаданне. □ А цёплымі вечарамі ля Ручайкі [назва рэчкі] шмат таемных мясцін для закаханых. Марціновіч.

2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнаю. Ніяк не мог зразумець .. [Міколка], што гэта за такая таемная асоба, якой баяцца людзі, якой баіцца маці. Лынькоў.

3. Які сведчыць пра наяўнасць якой‑н. тайны. На твары .. [Кастуся] ляжаў таемны выраз вялікага змоўшчыка. Чорны. Сяргей паслухаўся гэтага таемнага голасу, азірнуўся. Тое, што ён убачыў, яго вельмі здзівіла. На просецы мільгалі агеньчыкі: адзін, другі, трэці... Шахавец.

таз 1, ‑а, м.

Шырокая і неглыбокая круглая металічная або пластмасавая пасудзіна. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. Даніленка.

таз 2, ‑а, м.

Частка шкілета чалавека і жывёлін — касцявы пояс, які апіраецца на ніжнія (у жывёлін — на заднія) канечнасці і з’яўляецца апорай для пазваночніка.

таз 3,

гл. тазы.

та́завы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таза ​1. Тазавы цэх.

та́завы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таза ​2. Тазавыя косці.

тазасцегнавы́, ‑ая, ‑ое.

Які размешчаны на месцы сутыкнення сцягна з тазавай косцю; які злучае сцягно з тазавай косцю. Тазасцегнавы сустаў.

та́зік, ‑а, м.

Памянш. да таз ​1; маленькі таз. Фартушок надзеўшы, Люда Мые ў тазіку посуду. А. Александровіч.

та́зы, ‑аў; адз. таз, ‑а, м.

Мясцовая назва часткі ўдыгейцаў, якія перайшлі да аседласці і засвоілі элементы культуры кітайцаў і маньчжураў.

та́і, ‑яў.

Група народаў, якія жывуць у Паўднёвым Кітаі, краінах Індакітая, паўднёва-ўсходняй Індыі і гавораць на тайскіх мовах.

та́інства, ‑а, н.

1. Тое, што і тайна. Таінства прыгажосці. □ Пасвяціў мяне ў грыбное таінства Коля Шпакоўскі, хлопец гадоў дваццаці, высокі, тонкі, як маладая таполя. Навуменка.

2. Рэлігійны абрад, які па царкоўнаму веравучэнню мае цудадзейную сілу. Таінства споведзі. □ Перш за ўсё ў католікаў і праваслаўных па-рознаму адпраўляюцца так званыя «таінствы». Залескі. / у перан. ужыв. У сэрцы яго, апрача кахання, з’явілася нейкая асабліва глыбокая павага да Сашы: яна прысутнічала пры святым таінстве — нараджэння чалавека. Шамякін.